Ігар Аліневіч: Я не вінаваты

Былы палітычны вязень Ігар Аліневіч, які нядаўна выйшаў з-за кратаў паводле ўказу Лукашэнкі, распавёў, што адчуў ўвагу КДБ яшчэ задоўга да свайго арышту ў 2010 годзе.



har_alinievic.jpg

То бок, яшчэ да інцыдэнтаў, у якіх яго абвінавачвалі. Гэта эпізоды з сімвалічнымі нападамі на расійскую амбасаду, казіно, Генштаб ды іншыя ўстановы:

— Я магу паўтарыць тое, што я сказаў у судзе, — я не вінаваты. У канцы 2009, на пачатку 2010 года шэраг анархічных груп заняўся сіндыкалісцкім рухам. Дзве групы займаліся агітацыяй сярод рабочых МАЗа, і адна група займалася агітацыяй сярод работнікаў гіпермаркетаў. Выпускаліся ўлёткі, газеты, праводзіліся асабістыя сустрэчы. Менавіта пасля гэтых падзей мы сталі заўважаць, што на нашы сустрэчы прыходзяць сумніўныя асобы. Былі нават выпадкі, калі мы выяўлялі знешняе назіранне, памятаю ў аднаго з іх з пачака цыгарэт тырчала антэна, якую не паспеў схаваць. Яны збеглі ў мікрааўтобус з цёмнымі шыбамі і схаваліся.

Ігар Аліневіч — адзін з шасці беларускіх палітвязняў, вызваленых у адзін дзень, 22-га жніўня. Ягоная кніга “Еду ў Магадан”, напісаная ў час зняволення, перакладзеная на самыя розныя мовы свету.

У верасні адбудзецца прэзентацыя польскамоўнага выдання.

Беларускае Радыё Рацыя