Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне

Ён абвясціў сухую галадоўку.

photo_2021_03_11_20_11_01.jpg

Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачанне. Ён абвясціў сухую галадоўку
Сёння Ігару Лосіку, кансультанту «Радыё Свабода» і адміністратару тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачанне. Пасьля гэтага на вачах у следчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясціў сухую галадоўку ў знак пратэсту.