Як гучыць каронавірус (слухаць)

Амерыканскія біёлагі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута стварылі з каронавіруса мелодыю. Атрымалася заспакаяльна.

covid_19_4966155_1280.jpg


Як паведамляе Vice, агучыць SARS-CoV-2 атрымалася, пераўтварыўшы структуры шыпападобнага бялку (той самай «кароны») у гукі. Атрыманы вынік апублікаваў на Soundcloud адзін з аўтараў мелодыі Маркус Бюлер.
Запісаць ваганні бялкоў удалося з дапамогай ультрагуку. Выкарыстоўваючы гэтую тэхналогію, навукоўцы прысвоілі кожнай амінакіслаце бялку сваю ноту ў музычнай гаме. На чале з 13-струнным японскім като ў ансамбль уводзяцца званочкі і флейты, прычым спосаб, якім рухаецца кожная амінакіслата, прадстаўлены праз аб'ём і працягласць яе адпаведнай ноты. Таксама чутныя малекулярныя вібрацыі і пераплеценыя мелодыі, якія адлюстроўваюць іерархічную геаметрыю бялку.
Мелодыя створана не проста так: з дапамогай падобнага аналізу структуры бялкоў SARS-CoV-2 можна выявіць месцы, дзе звязваюцца антыцелы або лекі.