Ярмошына: Узмоцненае запрашэнне студэнтаў на выбарчыя ўчасткі — гэта выхаванне
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта ў Беларусі пачынае карыстацца ўсе большым поспехам, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
За два дні датэрміновага
галасавання, 6 і 7 кастрычніка, па дадзеных ЦВК, яўка выбаршчыкаў склала 10,94 %, што перавышае яўку за такі ж перыяд на выбарах 2010 года.
"Яўка высокая, гэта таксама вытлумачальна, з улікам таго, што ў нас галасуюць не толькі тыя, каго ўзмоцнена запрашаюць на выбарчыя ўчасткі, напрыклад студэнты, але вельмі пазітыўна ацанілі
гэтую форму людзі, якія нікуды не з'язджаюць на выходныя, — гэта пенсіянеры", — сказала Ярмошына.
Пры гэтым, па яе словах, "ўзмоцненае запрашэнне" студэнтаў з боку адміністрацый навучальных устаноў на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання не з'яўляецца
парушэннем заканадаўства: "Калі іх запрашаюць, чаму не? Гэта выхаванне. У нас, разумееце, як толькі пачынаюць працаваць з
моладдзю, адразу ж — парушэнне. Вось дзяцей водзяць на матчы, гэта не школьнае мерапрыемства, але ж гэта выхаванне, гэта паказ дзецям, што можна праводзіць час інакш і жыць інакш. Дык вось
запрашэнне студэнтаў на выбары — гэта таксама выхаванне, выхаванне грамадзян" .
Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла таксама, што падстаў для жорсткай крытыкі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 няма, "галоўнае — не сапсаваць уражанне апошнімі
днямі".
7 кастрычнік
Ярмошына пасля датэрміновага галасавання на сваім выбарчым участку сказала журналістам: "Цэнтрвыбаркам супраць стымулявання датэрміновага галасавання". Кіраўнік ЦВК адзначыла, што прагаласаваць датэрмінова з'яўляецца "абсалютным
правам выбаршчыкаў". "Мы не апытваем, чаму яны
вырашылі прагаласаваць датэрмінова. Гэта права выбаршчыка — прагаласаваць датэрмінова ці ў дзень выбараў", — дадала яна.
У той
жа час студэнты і навучэнцы розных навучальных устаноў паведамляюць, што кіраўніцтва рэкамендуе ім прагаласаваць датэрмінова, інакш у іх могуць паўстаць праблемы з засяленнем у інтэрнаты.
Галасуюць датэрмінова прадастаўляюць выхадныя з суботы па панядзелак. Падобная інфармацыя прыходзіць і ад працоўных дзяржпрадпрыемстваў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН