Адзін дзень датэрміновага галасавання ў фотаздымках
Наш карэспандэнт правёў 8 кастрычніка на на участку №29 Ленінскага раёна для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі. Паводле звестак участковай выбарчай камісіі, за тры дні датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі 11,7% прыпісаных да ўчастку грамадзян.Як прайшоў трэці дзень датэрміновага галасавання, што здарылася з пячаткамі на ўрнах і чаму выдалілі нашага журналіста? Шукайце адказы ў нашым фотарэпартажы.

Выбаршчык распісваецца ў спісах за атрыманне бюлетэня

Пячатка на скрыні датэрміновага галасавання. Праз суткі яна змянілася. Сябры камісіі паведамілі, што пашкодзілі яе выпадкова, пра што склалі адмысловы акт.

Кабінка для таемнага галасавання.

Кавалак паперы з подпісамі сябраў камісіі, якім была заклеена скрыня для галасавання на ноч. Як бачна, яна знялася амаль непашкоджанай.

Паўпразрыстая скрыня для галасавання. Мабыць яны і закліканы паказаць назіральнікам АБСЕ, як мы, крок за крокам, хаця б па форме імкнёмся да еўрапейскіх стандартаў абсталявання выбарчых участкаў. Пластыкавая скрыня колеру туману — цудоўны сімвал арганізацыі працы выбарчых камісій, пачынаючы ад выдачы бюлетэняў, заканчваючы падлікам галасоў.

Выбаршчыкі атрымліваюць бюлетэні




Правы незалежных назіральнікаў як і раней адвольна абмяжоўваюцца старшынямі выбаркамаў, якія пераважна набіраюцца з супрацоўнікаў якога-небудзь дзяржаўнага прадпрыемства. Звароты і заўвагі назіральнікаў часта трактуюцца як перашкоды для працы камісій. Назіральнікам не дазваляюць перамяшчацца па ўчастку, ім, як правіла, не паказваюць спісы выбаршчыкаў, забараняюць карыстацца фота і відэатэхнікай, размяшчаюць на адлегласці 4-5 метраў ад сталоў з сябрамі камісій, што робіць немагчымым адсочванне законнасці выдачы бюлетэняў і атрымання за іх аўтографа грамадзян. Скрыню з бюлетэнямі на ноч ці абедзенны перапынак традыцыйна пакідаюць адзін на адзін з міліцыянтам, які абяцае нікога на ўчастак не пускаць акрамя свайго непасрэднага начальства.

Галасаванне выбаршчыкаў






Сям'я, якая з задавальненнем пазіруе фатографу. Маладзён прыйшоў галасаваць упершыню. Яму падаравалі бутэлькі мінеральнай вады "Баравая".


Акт, які склала назіральніца Вольга Печанькова на фатакарэспандэнта "Новага Часу". Ёй падалося, што выбаршчыкі адчуваюць дыскамфорт з таго, што іх фатаграфуюць з іх згоды :) Праўда, пачала пісаць акт, Вольга Іванаўна як назіральніца, а падпіслался ўжо як сябар камісіі. Відаць, яшчэ не вызнаылася, кім быць.

Апошні здымак, які удалося зрабіць на участку. На ім назіральнік Сяргей Іваноў. Ён таксама склаў акт на мяне за тое, што ён нібыта аказваў псіхалагічны ціск на выбарцаў і назіральнікаў.
Пасля 2-х актаў старшыня Камісіі Тамара Пінчук папрасіла журналіста пакінуць участак.

Фотакопія пратакола галасавання за 8 кастрычніка. Як бачна, на участку прагаласавала 263 выбарца з 2254-х.