Яшчэ адзін доказ таго, што ў Данецку на баку тэрарыстаў ваююць чачэнцы (відэа)

У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім, як сцвярджаюць яго аўтары, заўважаныя нібыта байцы чачэнскага спецпадраздзялення "Усход". На роліку бачна, як каля 20 узброеных невядомых асобаў каўказскай знешнасці кантралююць адзін з блокпастоў на ўездзе ў Данецк. Наяўнасць чачэнцаў у Данецку пацвяржае і наш журналіст Зміцер Галко.

Нагадаем, раней міністр МУС Украіны Арсен Авакаў заяўляў, што ў выніку бою 5 траўня ў Славянскузагінулі больш за 30 баявікоў, сярод якіх "вельмі шмат крымчан, сустракаюцца і рускія", а таксама чачэнцы. Пра тое, што на Данеччыне ваююць выхадцы з Паўночнага Каўказа пісаў і расійскі журналіст Іосіф Гальперын. А камандзір батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка пра бой ля Карлаўкі пісаў: "Супраць нас працуюць вымуштраваныя чачэнскія атрады".