Казармы Інстытута бяспекі — прэтэнзія на палац?

На сайце дзяржазакупак апублікаваны тэндар на пастаўку мэблі для казарм Інстытута бяспекі. Гледзячы па патрабаваннях і коштах, «Будаўнічы трэст №4» здае ў эксплуатацыю палац.

snimok_ekrana_2022_11_08_v_15.08.34.png


Антон Матолька паведаміў у тг-канале пра закупкі, якія плануюцца ў бліжэйшы час для казарм Інстытута бяспекі. Гаворка ідзе пра пастаўкі мэблі для сталовай:

  • лот № 1 — сталы абедзенныя з масіва і шпону дуба ў колеры «бэжавая эмаль». Сталы тыпу 1 – 25 штук, тыпу 2-6 штук. Адрозненне тыпаў сталоў — у памерах. На іх плануецца выдаткаваць 12 230,00 беларускіх рублёў;
  • лот №2 — 88 абедзенных крэслаў. У апісанні значыцца толькі аналаг: крэсла беларускага вытворцы «Folium Марк3». Матэрыял асновы і сядзення такога крэсла — дрэва, фанера (бярозавая, пакрыццё — эмаль), шпон. Мяркуемы кошт: 15 444,00 беларускіх рублёў;
  • лот № 3 — 12 двухмесных канап: прашытых, з натуральных парод дрэва, з эка-скуры або тэкстылю колеру венге. На гэта гатовыя патраціць 10 368,00 беларускіх рублёў.

Прычым для пастаўшчыка выстаўленыя асаблівыя ўмовы: арганізатар можа адмовіцца ад закупак на любой стадыі перамоў без тлумачэння прычын, а пастаўшчык не зможа пахваліцца выкананай замовай — ён павінен будзе захоўваць канфідэнцыйнасць здзелкі.
Закупкі мэблі для казарм плануюцца са сродкаў дзяржаўнага бюджэту.