Кібер-партызаны прыступілі да распрацоўкі опенсорснай сістэмы распазнання твараў
Наяўнасць падобнай сістэмы дасць магчымасць не толькі хутка і лёгка вылічаць сілавікоў, але і дапаможа сабраць разам усю даступную інфармацыю пра іх, паведамляе тэлеграм-канал кібер-партызанаў.
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/img_2984_1_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
У далейшым гэтыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны як для перадачы міжнародным структурам накшталт АБСЕ, так і ў мэтах люстрацыі сілавікоў у вольнай Беларусі, мяркуюць распрацоўшчыкі.
Пачатак ужо пакладзены,і неабыякавых распрацоўшчыкаў запрашаюць далучыцца да праекта.
Цяпер патрэбныя DB інжынеры і спецыялісты па кампутарным зроку, аднак кібер-партызаны будуць радыя кожнаму, хто хоча ўнесці свой уклад у агульную справу.