Кібер-партызаны ўзламалі сайт БТ

Нейкі час на старонцы анлайн-вяшчання паказвалі ролікі аб тым, як сілавікі затрымліваюць людзей. Цяпер сайт Белтэлерадыёкампаніі недаступны.

Скрыншот відэа з суполкі «Чай з малінавым варэннем» 

Скрыншот відэа з суполкі «Чай з малінавым варэннем» 

Вось такія кадры ўбачылі на сайце БТ журналісты «Белсату».


Як паведаміла «Радыё Свабода», у анлайн-вяшчанні замест футболу паказвалі відэа пратэстаў з незалежных СМІ і тэлеграм-каналаў (толькі анлайн, па тэлевізары ўсё як звычайна).
Самі кібер-партызаны ў сваім тэлеграм-канале далі спасылку на анлайн-вяшчанне БТ з каментаром «Вы рабяты малайцы!», а пасля паведамілі, што «лёг БТ, пасля трансляцыі жорсткіх сцэн з боку сілавікоў у прамым эфіры».
Сапраўды, спачатку сайт БТ выдаваў памылку 502, верагодна, праз наплыў наведвальнікаў. Цяпер выдае памылку 403.