“Клімат, застанься!” Альбо як правільна ратаваць планету

8 чэрвеня з 13.00 да 18.30 ў парку Горкага ў Менску таварыства “Зялёная сетка” ладзціць штогадовую акцыю “Клімат, застанься!”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікаў чакае экаграфіці, ядомыя зялёныя букеты ў абмен на макулатуру, жывая музыка і магчымасць звярнуцца наўпрост да мінстра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.



klimat_zastanjsia.jpg

Напярэдадні кліматычнага саміту ААН, які адбудзецца ў верасні 2014, актывісты таварыства "Зялёная сетка" заклікае беларусаў задумацца пра тое, што кожны з нас ўплывае на змяненне клімату. А таксама адправіць паштоўку-пасланне Міністру прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, заклікаючы яго падрыхтавацца да маючага адбыцца саміту, ад рашэнняў якога залежыць кліматычная палітыка на планеце.
 

На акцыі можна будзе традыцыйна мяняць макулатуру на свежыя і ядомыя вітамінныя букеты. А першыя дзесяць шчасліўчыкаў ў абмен на макулатуру атрымаюць адмысловы падарунак — элегантны келіх з вырашчаным ўнутры базілікам.
 

У рамках мерапрыемства ў парку будзе працаваць Зялёная Пошта, з дапамогай якой можна будзе адправіць унікальную эка паштоўку сваім сябрам па ўсім свеце.
 

Не забыліся арганізатары і пра музычную частка праграмы: Аркестр дыхальнай перспектывы "Змена" парадуе неабыякавых да клімату наведвальнікаў сваімі інструментальнымі нумарамі. Унікальнае спалучэнне духавых, баса і барабана як нельга лепш падыходзіць для летняга вечара ў гарадскім парку. Пачатак выступу групы ў 16.30.
 

Вулічнае мастацтва таксама можа быць экалагічным, застаючыся пры гэтым не менш прывабным, што прама ў парку і дакажа вулічны мастак, а наведвальнікі парку стануць сведкамі новага цікавага напрамкі ў графіці — целлаграфіі. Заінтрыгаваныя? Прыходзьце!
 

Для вастрыні адчуванняў ўсе жадаючыя змогуць зрабіць фота на фоне стэнда з выявай кліматычнай катастрофы. Арганізатары не раскрываюць таямніцы, што будзе намалявана на гэтым стэндзе, але запэўніваюць, што такі малюнак цалкам можа стаць рэальнасцю, калі стаўленне да змены клімату будзе па-ранейшаму заставацца далёка не самай актуальнай праблемай для беларусаў.
 

Арганізатары акцыі, экалагічнае таварыства "Зялёная Сетка", упэўненыя, што ў горадзе не так часта можна добра правесці час і пры гэтым паўдзельнічаць у вырашэнні актуальнай экалагічнай праблемы, якая тычыцца нас усіх. Ўсё яшчэ пад уражаннем ад патопу ў Менску? Прыходзьце ў нядзелю, і мы абмяркуем гэта!
Паводле прэс-рэліза Беларускага Зялёнага Партала