Топ-5 самых брудных месцаў у Гродна

Беларускі зялёны партал выбраў папулярныя месцы адпачынку Гродна, да якіх так і не дабралася акцыя па ўборцы, якая праходзіла 5 чэрвеня ў Сусветны дзень навакольнага асяроддзя адначасова на тэрыторыі трох дзяржаў Беларусі, Расіі і Казахстана.



preview_240.jpg

Супрацоўнікі Гродзенскага абласнога камітэта па ахове навакольнага асяроддзя прыбіралі лясныя масівы каля мікрараёна Альшанка, у лесапарку Румлёва і прыбярэжную паласу ракі Ласасянка. Аднак чамусьці гэтая акцыя прайшла ў "закрытым" рэжыме. Аўтар гэтага артыкулу трапіць на яе не змагла, а справаздач аб праведзенай працы няма.
 

Партал склаў спіс месцаў у Гродна, якім таксама б не перашкодзіла генеральная ўборка.
 

1. Раён "Азота". З першага погляду ўсе лужкі падстрыжаныя, чыстыя і акуратныя. Але мы вырашылі прагуляцца ў гэтым раёне і больш пільна агледзець мясцовасць. Аказалася, варта адысці ад канечнага прыпынку тралейбуса метраў на 500 і натыкаешся на смецце, якое схавана літаральна пад кожным кустом.

file_6672.jpg

2.Курган Славы. Гэта месца аблюбавалі мясцовыя жыхары. Папулярнасць месца згуляла з ім злы жарт. Тут раскідана смецце. Усюды. І гэта не толькі бутэлькі з рэшткамі алкагольных напояў.

3.jpg

4.jpg

3.Прыбярэжная зона Нёмана:

file_4663.jpg

file_3754.jpg

4. Гараднічанка:

file_9863.jpg

5. Каложскі парк:

file_7158.jpg

56.jpg

Фота Алены Кавальчук