Крымкіх таратараў пагражаюць прызнаць экстрэмістамі (+відэа)
Крымскія татары з нагоды вяртання лідара крымскіх татараў Мустафы Джамілева ў Крым 19 красавіка ўзнялі над будынкам Меджліса ў Сімферопалі ўкраінскі сцяг. Крымскія самаабвешчаныя ўлады назвалі гэта правакацыяй, якая "правакуе міжнацыянальную варожасць". Пра гэта ў сваім Twitter заявіў прызначаны Пуціным в.а. губернатара Крыма Сяргей Аксёнаў.
"Междліс павесіў
над сваім будынкам ўкраінскі сцяг. Усё больш пераконваюся, што яны — правакатары. 97 % за Расею! Не падабаецца — едзьце!", — заявіў Аксёнаў.
Таксама самаабвешчаны прэм'ер Крыму заявіў: " Калі Меджліс і далей будзе правакаваць, то прыйдзецца прызнаць гэтую групу экстрэмісцкай. Яны правакуюць міжнацыянальную варожасць".
Дарэчы, крымская самаабарона каля 40
хвілін не пускала Мустафу Джамілева і Рефата
Чубарава ў Крым на адміністрацыйным прапускным пункце ў
Армянску.
Яны матывавалі гэта тым, што прозвішча Джамілева занесена ў спіс "неўязных" асобаў на тэрыторыю паўвострава, паведаміла прэс-сакратар Меджліса Лэйла Муслімава у Facebook.
Пасля доўгага высвятлення сітуацыі, самаабарона Крыму прапусціла машыну Джамілева і Чубарава ў Крым.
Больш за 30 машын крымскіх татар з крымскімі і ўкраінскімі сцягамі чакалі сваіх лідэраў ля мяжы, а пасля праехалі картэжам.