Лепш быць нелегальным мігрантам у Еўропе, чым легальным зняволеным у беларускай турме
З улікам геапалітычных поспехаў беларускіх улад як бы ні склалася, што пашпарт Новай Беларусі стане больш жаданым за беларускі пашпарт, разважае аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».
![_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__11__logo_2_logo.jpg _cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__11__logo_2_logo.jpg](/img/v1/images/_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__11__logo_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Апошнія два дні беларускі тэлевізар інтэнсіўна радаваўся
пашпартнаму манеўру. Цікава, што два дні да гэтага беларускі тэлевізар пра
пашпартны манеўр маўчаў. Але потым яму, мабыць, патлумачылі, што трэба радавацца — і ён пачаў радавацца.
Затое ўжо як патлумачылі, то радаваўся ад душы. Радаваўся так, як быццам трыста тысяч мігрантаў выстраіліся ўздоўж мяжы і на каленях просяць асабіста ў яго, у сэнсе тэлевізара, прабачэння.
Яны ў сябе ў тэлевізары гэтых збеглых ужо нават падзяліць паспелі. Каго ў турму — а каго на вольнае пасяленне.
Тэлевізару, канечне, абсалютна неістотна, што ніякіх ахвочых папрасіць прабачэння ў абмен на пашпарт ніхто не бачыў. Іх нават менш, чым жадаючых пагутарыць з Камісіяй па дараваннях і вяртаннях. А камісія па дараваннях і вяртаннях, між іншым, за паўгода змагла вярнуць двух чалавек.
(Камісія, праўда, кажа, што прабачэння ў яе папрасілі сто чалавек, але прад'явіць змагла толькі дваіх).
І я, вядома, падазраю, што з пашпартамі выйдзе такі ж альтэрнатыўны поспех. Што лепш беларусу быць нелегальным мігрантам у Еўропе, чым легальным зняволеным у беларускай турме. Ды і нелегальным мігрантам нікому, на самай справе, станавіцца не прыйдзецца.
Вось з наступнага года Офіс Святланы Ціханоўскай абяцае пачаць выдаваць пашпарты Новай Беларусі. І раней гэта мела такое больш маральна-сімвалічнае значэнне. Але калі беларускія ўлады зрабілі свой пашпартны манеўр, перспектыва пашпарта Новай Беларусі моцна змянілася ў лепшы бок.
Раней Еўрасаюз чаму не хацеў яго прызнаваць? Таму што ў Еўрасаюза стымулу не было. Ну напраўду, навошта беларусам новы пашпарт, калі ў іх ёсць стары? А цяпер старыя пашпарты будуць заканчвацца. І Еўрасаюзу трэба думаць, што яму рабіць з бяспашпартнымі беларускімі мігрантамі. Назад жа беларускім уладам выдаваць беларускіх мігрантаў Еўрасаюз не будзе. Выдаваць беларускіх мігрантаў беларускім уладам Еўрасаюз можа толькі ў фантазіях беларускага тэлевізара.
Глядзіце таксама
![Павел Усаў: Сістэма не спыніцца, пакуль гэты рэжым будзе існаваць Павел Усаў: Пазбаўленне паспартоў — гэта механізм палітычных чыстак](/img/v1/images/_000031__logo_2_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
І вось навошта, спытаюся, Еўрасаюзу прыдумляць уласнае вырашэнне праблемы беларускіх мігрантаў, калі яму прапануюць ужо гатовае? З пашпартамі Новай Беларусі. Таму ў пашпарта Новай Беларусі, пасля пашпартнага манеўру, шанцы на прызнанне моцна павысіліся.
І ведаеш, з улікам геапалітычных поспехаў беларускіх улад як бы ні склалася, што пашпарт Новай Беларусі стане больш жаданым за беларускі пашпарт. Ну карта паляка ж стала.
Наогул, апошнім часам беларускія ўлады неяк здзяйсняюць асабліва шмат альтэрнатыўна разумных учынкаў. Вось як быццам яны хутка скончацца.
Я, дарэчы, адчуў за гэтыя пару дзён вострае пачуццё дэжавю. Я маю на ўвазе сапсаваную ваду ў Мінску. Вось у 2020-м таксама вада сапсавалася — потым сокалы скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.
Глядзіце таксама
![Сяргей Навумчык: Разлічваеце на 20 гадоў Сяргей Навумчык: Будзе горш, і будзе вельмі доўга](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__6__logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)