“Лёс Аўтуховіча залежыць ад кожнага”
Рэжысёр Вольга Мікалайчык прэзентавала ў Мінску свой новы фільм “Падарожжа па бясконцай вайне. Ён прысвечаны былому афганцу, прадпрымальніку, а зараз палітзвяволенаму Мікалаю Аўтуховічу.
Рэжысёр Вольга Мікалайчык прэзентавала ў Мінску свой новы фільм “Падарожжа па бясконцай вайне. Ён прысвечаны былому афганцу, прадпрымальніку, а зараз палітзвяволенаму
Мікалаю Аўтуховічу.
На прэзентацыю фільма прыйшоў Уладзімір Асіпенка, які таксама быў асуджаны па “справе Аўтуховіча. Ён выйшаў на волю тыдзень таму. Уладзімір падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго і
Мікалая. “Без вашай падтрымкі, грамадскасці, палітычных дзеячаў, журналістаў, мы атрымалі б тыя тэрміны, якія запрошваў прадстаўнік пракуратуры, — адзначыў ён. — Я ў гэтым
не сумняваюся. Улада, не чакаючы такой масіраванай падтрымкі, задрыжала. І было дадзена ўказанне ў Вярхоўны суд, каб нам вызначылі мінімальныя тэрміны. Каб апраўдаць тыя год і чатыры месяцы, якія мы
знаходзіліся ў следчым ізалятары. Велізарны вам дзякуй. Без вашай дапамогі нас улада разадрала б.
Уладзімір Асіпенка паведаміў, што будзе хадайнічаць пра распачацце крымінальнай справы супраць следчага Гродзенскага аблвыканкама Кухарчыка — за незаконнае прыцягненне ў якасці
абвінавачанага. “І думаю, што Мікалай да мяне далучыцца, — лічыць ён.
“Я так і сказаў следчаму Кухарчыку: “Вы ж ведаеце, што я невінаваты. Усё роўна я, колькі б не адсядзеў, а я пастараюся вытрымаць усё і перажыць, прыеду і пагляджу вам у вочы. Вось
што хачу зрабіць — паглядзець яму ў вочы, — сказаў Уладзімір Асіпенка.
“Знішчаюць самых годных
Імпрэза адбылася 10 лістапада ў сядзібе БНФ. На прагляд фільма прыйшлі прадстаўнікі інтэлігенцыі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, актывісты, палітыкі, прадпрымальнікі. Сярод іх Зінаіда Бандарэнка,
Уладзімір Халіп, Аляксандр Казулін, Алег Волчак, Аляксандр Макаеў, Мікалай Статкевіч, Рыгор Кастусёў. Яны віншавалі Уладзіміра Асіпенку з выхадам на волю.
“Працэс над Міколам Аўтуховічам быў вельмі цяжкім. І вельмі шмат аспектаў у гэтай палітычнай справе. Усе асноўныя моманты паказаны ў фільме, — падкрэсліў старшыня Руху
Салідарнасці “Разам Вячаслаў Сіўчык. Але, адзначыў ён, у карціне поўна адлюстравана і тое, які гэта чалавек. Пра Аўтуховіча кажуць людзі, якія асабіста ведаюць яго. Таму на экране
мы бачым жывога чалавека, а не абраз.
Вольга Мікалайчык
Уладзімер Асіпенка і Аляксандр Казулін
“І там ёсць цудоўныя моманты, пра якія распавядаюць жанчыны. Аўтуховіч, знаходзячыся за кратамі, захоўвае сілу волі да такой ступені, што ён яшчэ суцяшаў людзей, якія прыйшлі на суд і
перажывалі за яго, — зазначыў Вячаслаў Сіўчык. Таксама ў фільм уключаны кадры акцый, якія праходзілі за вызваленне валкавыскіх вязняў. Іх удзельнікі таксама былі на
прэзентацыі.
На думку рэжысёра Уладзіміра Халіпа, фільм закрануў надзвычай важную праблему. “Ён пра тое, што далей гэтак у гэтай краіне жыць немагчыма, — сказаў ён. — Таму што ўлада,
якая ўвесь час падкрэслівае, што гэта еўрапейская краіна, дзейнічае па зусім іншых законах. Таму што да ўлады прышлі познія сталіністы. Яны не ведаюць іншага спосабу кіравання, як толькі прыдушэнне
людзей. І знішчаюць яны найперш самых годных. Тых людзей, якімі краіна павінна ганарыцца.
“Сапраўдны беларускі волат
У фільме спалучаюцца тэмы Афганістана, прадпрымальніцкай дзейнасці і крымінальнай справы. “Аўтуховіч мужна прайшоў два гады Афганістана, — адзначыў праваабаронца Алег Волчак.
— Ён спансаваў царкву. Мы ўбачылі і добрага мецэната, і добрага чалавека. Фільм раскрыў яго дабрыню, паказаў яго шчырасць. І чалавека сапраўды вялікай любві. І гэты фільм у першую чаргу
будзе вельмі сур’ёзнай падтрымкай самому Мікалаю.
Рэжысёр Вольга Мікалайчык мяркуе, што час падарыў такіх герояў, як Аўтуховіч. “Хоць і пафасна, але ж праўда. Сапраўдны беларускі волат. Змагар. Я лічу, гэта вельмі моцная асоба.
Яна таксама паведаміла, што фільм накіраваны ў замежныя праваабарончыя арганізацыі.
А адвакат Павел Сапелка перадаў падзяку ад Мікалая Аўтуховіча ўсім, хто не забывае пра яго. Адвакат не лічыць, што вызваленне палітзняволенага залежыць толькі ад аднаго чалавека — Лукашэнкі.
“Лёс Мікалая залежыць ад паводзінаў 9 мільёнаў чалавек, — перакананы ён.