Лукін: Уварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны абсалютна немагчыма
На прэс-канферэнцыі ў гатэлі “Шахцёр Плаза” у Данецку, прысвечаную вызваленню закладнікаў — ваенных назіральнікаў АБСЕ — спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Лукін запэўніў журналістаў, што уварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны абсалютна не магчыма.
Пра гэта паведаміў наш журналіст Зміцер Галко, які зараз знаходзіцца ў Данецку.
Лукін таксама запэўніў, што запіс яго перемоў з сепаратыстамі (які не так даўно з'явіўся ў сеціве) не ёсць сведчанне таго, што сепаратысты кіраваліся з Масквы, бо "гэтыя перамовы тычыліся выключна магчымасці вызвалення закладнікаў". "З такім жа поспехам мяне можна абвінаваціць у згватаванні бабулі", — сказаў спецпрадстаўнік Пуціна.
На пытанне, Зміцера Галко, пра іншых закладнікаў сепаратыстаў у Славянску, у тым ліку журналістаў, Лукін адказаў, што гэта — "унутранныя справы Украіны".
“А ці Расея тут не пры чым?”, — запытаўся Галко у спецпрадстаўніка Пуціна.
“Я не магу гэта каментаваць”, — адказаў Лукін.
У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел генсек Рады Еўропы Турб’ёрн Ягланд і мэр Данецка Сяргей Тарута.
Як вядома Кіеў заявіў, што не кантралюе сітуацыю на Данеччыне. Таму Зміцер Галко запытаўся ў мэра Данецка, ці кантралюе ён сітуацыю ў краі?
На што Сяргей Тарута з упэўненасцю адказаў, што яшчэ ў стане кантраляваць тое, што адбываецца на Данеччыне, сведачаннем чаму і ёсць вызваленне закладнікаў — ваенных назіральнікаў АБСЕ.
Дарэчы, шмат хто лічыць, што гэта вызваленне адбылося менавіта дзякуючы дзеянням мэра Данецка.
Кшыштаф Кабельскі, маёр польскай арміі — адзін з закладнікаў, ён распавёў, што першыя дні іх трымалі са звязанымі рукамі, усіх у адным пакоі недзе ў падвале. "Ніхто не утрымлівае гасцей супраць іх жадання, нас трымалі ў кепскіх умовах", — падкрэслівае Кабельскі.