Сепаратысты аб'явілі тэрміновую мабілізацыю ў Данецкай вобласці

Мабілізацыю ініцыявалі прадстаўнікі так званага "грамадска-патрыятычнага руху "Усходні фронт".



images36.jpg

Сепаратысты патлумачылі неабходнасць гэтага стварэннем адзінага народнага супраціву. Разам з тым, сустаршыня так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніс Пушылін заявіў, што Данецк перепадпарадкоўвае сабе ўсе сілавыя структуры: часткі МУС, Мінабароны, МНС, міністэрства юстыцыі.
Паводле яго слоў, прынятае рашэнне датычыцца і мясцовых структур СБУ.
Як пішуць украінскія СМІ, такое рашэнне было прынята ў сувязі з правядзеннем антытэрарыстычнай рэвалюцыі.
Як вядома, у суботу штаб "войска паўднёва- усходу" абвясціў адкрытую вайну Кіеву. Акрамя таго , сепаратысты хочуць увесці каменданцкую гадзіну ў Луганску і пачаць мабілізацыю мужчын.