Апошнія звесткі з Адэсы: 43 чалавекі загінулі, 170 — параненыя
Такую інфармацыю апублікаваў Дэпартамент інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Адэскага гарадскога савета.

У шпіталі Адэсы звярнулася 174 чалавекі, якія пацярпелі падчас сутыкненняў у горадзе.
З тых, хто звярнуўся, 77 чалавек шпіталізаваны , з іх 25 — у вельмі цяжкім стане, 2 чалавекі памерлі ў шпіталях.
Як вядома, раней у аблупраўленні МУС паведамілі , што ў выніку пажару ў Доме прафсаюзаў у Адэсе загінуў 31 чалавек. Усяго ў супрацьстаянні загінулі 43 чалавекі.
Актывісты заяўляюць аб неабходнай дапамозе для пацярпелых, абвяшчаюць пра збор крыві і неабходныя медыкаменты.