Падчас сутычак у Адэсе ёсць загінулыя і параненыя

У Адэсе ў ходзе сутыкненняў прарасійскіх актывістаў і прыхільнікаў адзінства Украіны загінулі людзі. У раёне Саборнай плошчы грымяць выбухі, чуваць стрэлы, абодва бакі кідаюць адзін у аднаго камяні. Іх спрабуюць падзяліць міліцыянты. Ёсць загінулы.



odes.jpg

Паведамляецца таксама, што ўзброеныя сепаратысты будуюць у цэнтры горада барыкады.

Акрамя таго, у эфіры «5 канала» паведамілі аб 20 параненых у ходзе супрацьстаяння ў цэнтры горада.

МУС Адэскай вобласці афіцыйна пацвердзіла інфармацыю аб адным загінуўшым падчас сутыкненняў. «Падчас супрацьстаяння выкарыстоўвалася камяні, кактэйлі Молатава і выбуховыя прылады. Міліцыі ўдалося падзяліць бакі мяжой і спыніць супрацьстаянне. Пасля часовага спакою, супрацьстаянне пачалося ў раёне Грэчаскай плошчы. Устаноўлена, што ў выніку сутыкнення адзін чалавек атрымаў агнястрэльнае раненне ў правае лёгкае. Пацярпеламу была выкліканая хуткая медыцынская дапамога, да прыезду якой ён памёр. Яшчэ адзін пацярпелы — 17-гадовы хлопец — з агнястрэльнай ранай сцягна дастаўлены ў Адэскую абласную клінічную бальніцу», — гаворыцца ў паведамленні галоўнага ўпраўлення МУС Адэскай вобласці.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, распачата крымінальная вытворчасць па ч. 2 арт. 294 (масавыя беспарадкі) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Сёння на Аляксандраўскім праспекце Адэсы сабралася група прарасейскіх актывістаў. Многія — у масках і з бітамі. Яны выступілі супраць правядзення маршу «За адзінства Украіны», які арганізавалі актывісты Майдана і «Правага сектара» з удзелам адэскіх і харкаўскіх футбольных фанатаў. У выніку завязалася бойка.

УНІАН