
На самай справе гэта відэа расійскага ваеннага верталёта Ка -52, які ўпаў 29 кастрычніка 2013 года ў Маскве, у раёне Жулебіна, паведамляе сайт Stopfake.org.
У Славянску былі на самой справе падбіты два ўкраінскіх верталёта Мі-24, а таксама пашкоджаны адзін Мі-8. Паводле звестак украінскага Мінабароны, у выніку двое чалавек загінулі, некалькі атрымалі раненні.