Напужаныя спецаперацыяй у Славянску сепаратысты вызваляюць будынкі і закладнікаў
Напужаныя спецаперацыяй у Славянску сепаратысты вызваляюць будынкі і закладнікаў, паведамляюць украінскія СМІ.

У Луганску сёння ранкам былі вызваленыя будынкі аблсной пракуратуратуры і Луганскай тэлерадыёкампаніі, захопленыя сепаратыстамі 29 красавіка. Услед за гэтым, паведамляе Тиждень.ua, у Луганску вызвалілі будынак гарвыканкама. Пра гэта распавялі ва ўпраўленні Міністэрства ўнутраных спраў Луганскай вобласці.
«1 мая, падчас правядзення перамоваў з грамадзянамі, якія незаконна знаходзіліся ў памяшканні будынка гарвыканкама і ў памяшканні будынка абласной пракуратуры, ім былі дведзеныя патрабаванні дзеючага заканадаўства, а таксама негатыўныя наступствы ад іх незаконных дзеянняў», — заявілі ў міліцыі.
У міліцыі нагадваюць, што факты захопу адміністрацыйных кваліфікуюць па частцы 1 артыкула 341 Крымінальнага кодэкса Украіны (захоп дзяржаўных або грамадскіх будынкаў або збудаванняў).
Сепаратысты адпусцілі двух міліцыянтаў з Краматорску, аператыўнікаў Андрэя Радзько і Уладзіміра Мішчанку, якія адмовіліся перайсці на бок сепаратыстаў, паведамляе Лігабізнесінформ.
Двое з чатырох супрацоўнікаў Краматорск міліцыі , якія ў аўторак былі захопленыя прарасейскімі актывістамі, адпушчаныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.
Яны былі выкрадзеныя 29 красавіка ўзброенымі прарасейскімі актывістамі разам з начальнікам крымінальнага вышуку Віталем Бянько і начальнікам аддзела па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў Алегам Зайцвым. Іх перавезлі ў СБУ Славянска, дзе, як мяркуецца знаходзіцца ад 30 да 50 закладнікаў. На дадзены момант стала вядома, што аператыўнікі Радзько і Мішчанка адпушчаныя. Перамовы па вызваленні іншых праваахоўнікаў працягваюцца.
Таксама сепаратысты адпусцілі брытанскіх і амерыканскага журналістаў, захопленых у Данецкай вобласці.
Журналіст амерыканскага выдання Buzzfeed Майк Джыгліа і перакладчык Алена Глазунова вызваленыя з палону сепаратыстаў. Цяпер яны накіроўваюцца ў Данецк. Кіроўца аўтамабіля, на якім перамяшчаліся журналісты, перажыў гіпертанічны крыз і цяпер шпіталізаваны. Таксама з палону вызвалены і здымачныя групы тэлеканалаў SkyNews і CBS.
З супрацоўнікамі медыя-кампаній знікла сувязь пасля таго як яны выехалі ў Горлаўку Данецкай вобласці.