Малітва за вязняў

      Штодня а 20-й гадзіне ля Чырвонага касцёла ў Мінску ладзіцца акцыя салідарнасці. Людзі запальваюць свечкі і моляцца за палітзняволеных.   “У нас няма ніякіх магчымасцей ні ладзіць пікеты ці мітынгі, ні выказваць свае пратэсты. Але маліцца яшчэ ніхто нікому не мог забараніць. Таму мы збіраемся на супольную малітву за Беларусь і за зняволеных, — паведаміла грамадская дзяячка Галіна Сіўчык.  



576d026223582a390cd323bef4bad026.jpg

      Штодня а 20-й гадзіне ля Чырвонага касцёла ў Мінску ладзіцца акцыя салідарнасці. Людзі запальваюць свечкі і моляцца за палітзняволеных.

“У нас няма ніякіх магчымасцей ні ладзіць пікеты ці мітынгі, ні выказваць свае пратэсты. Але маліцца яшчэ ніхто нікому не мог забараніць. Таму мы збіраемся на супольную малітву за Беларусь і за зняволеных, — паведаміла грамадская дзяячка Галіна Сіўчык.

Касцёл святога Сымона і святой Алены стаў сведкам жорсткага разгону акцыі на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Як адзначыла жанчына, гэта месца падзеяў, якое памятае, як збівалі людзей. Таму яно абранае. Да помніка архангела Міхаіла прыходзяць абсалютна розныя людзі, ставяць свечкі і моляцца. І наведвальнікі касцёла таксама. “Увесь час тут  гараць знічкі, — сказала Галіна Сіўчык.

“Малітва дае падтрымку і веру, — зазначыла яна. — І спадзяванне на тое, што ўсё будзе добра. Што Бог нам дапаможа. Недарма ж Ларыса Геніюш у лагерах вышывала літары “Б. Б. Б. — “Божа, барані Беларусь. Таксама, здаецца, ну што гэтыя тры літары? Але яны ёй давалі сілу жыць, спадзявацца і змагацца.