Марш герояў у гарадах Беларусі (фота, відэа)

Не толькі сталіца.

photo_2020_09_13_14_16_39.jpg

13 верасня ў Мінску адбываецца чарговая шматтысячная акцыя пратэсту - Марш герояў. У іншых гарадах людзі таксама збіраюцца на акцыі.
Гомель выйшаў на вуліцы.

photo_2020_09_13_14_16_36.jpg


photo_2020_09_13_14_16_43.jpg


photo_2020_09_13_16_13_30.jpg


photo_2020_09_13_16_13_33.jpg


photo_2020_09_13_16_13_31.jpg


Міліцыя ўзяла пад ахову помнік міліцыянту каля чыгуначнага вакзалу. На Маршы ў мінулую нядзелю на помнік павесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Хлопца, які яго павесіў, пасьля пакаралі штрафам.

photo_2020_09_13_16_27_24.jpg



Людзі сабраліся ў Гродне.
Некалькі соцень пратэстоўцаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі прыйшлі да моладзевага цэнтру «Гродна» на Савецкай вуліцы. Скандуюць «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам», «Горадня, выходзь», «Хімвалакно». Побач з цэнтрам у шэрагу стаяць амапаўцы, прыйшлі міліцыянты з рупарам. Каля Савецкай вуліцы стаіць некалькі аўтазакаў і аўтамабіляў міліцыі.

photo_2020_09_13_14_28_15.jpg

photo_2020_09_13_14_28_17.jpg


Марш рушыў на плошчу Леніна. Скандуюць «Гэта наш горад», «Далучайся»
Пратэстоўцы дайшлі да Грандзіцкага рынку на вуліцы Горкага, перайшлі праз дарогу і пайшлі ў адваротным кірунку. Ім дарогу перакрылі аўтазакі. Людзі перабеглі праз дарогу, каб ня трапіць да амапаўцаў. Да іх едуць аўтазакі.
Пачаліся затрыманьні ў хвасьце калёны. Амапаўцы выхопліваюць людзей па адным. Жорстка затрымліваюць мужчын і жанчын.
Больш за 10 чалавек схапілі, затрыманьні працягваюцца. Людзей выхопліваюць з двароў, куды тыя забеглі, калёна адышла ад аўтазакаў

Відавочцы таксама паведамляюць пра распыленне слезацечнага газу пры затрыманнях.

Адзін зь сілавікоў каля аўтазакаў паведаміў, што ўсіх затрыманых мужчын павезьлі ў Ленінскі РАУС. Нібыта на іх складаюць пратаколы за «несанкцыянаванае мерапрыемства» і адразу адпускаюць. Затрымалі яшчэ аднаго мужчыну, які сядзеў каля прыпынку, астатніх папярэдзілі, каб разышліся, бо пагражае штраф.
Некалькі затрыманых падчас маршу выпусьцілі з РАУС Ленінскага раёну. На іх складаюць пратаколы за ўдзел у недазволеным масавым мерапрыемстве, абяцаюць, што сёньня ўсіх выпусьцяць. Іх чакаюць больш за два дзясяткі сваякоў і сяброў.
Адзін з затрыманых і вызваленных Іван расказаў, што ў актавай залі райаддзела сядзіць, па ягоных падліках, 57 пратэстоўцаў. Больш дзяўчат і жанчын рознага ўзросту, ёсьць 15-гадовая дзяўчына і некалькі пэнсіянэраў.
Тыя, каго затрымалі ў дварах каля Грандзіцкага рынку, расказалі, што яны сталі ў сцэпку, да іх з пагрозамі падышлі амапаўцы, распылілі невядомы газ, ад якога было цяжка дыхаць, многіх білі нагамі пры затрыманьні, дручкамі, цягнулі па зямлі.
Дзяўчат хапалі за валасы, выдзіралі пасмы валасоў.
У Магілеве на плошчы перад гандлёвым цэнтрам «Атрыюм», зь якой традыцыйна пачынаюцца маршы прыхільнікаў пераменаў, пачаліся затрыманьні. Толькі што міліцыянты схапілі двух маладых людзей, пасадзілі ў аўтобус і некуды павезьлі. Самі плошча кантралюецца міліцыянтамі. Яны падыходзяць да «падазроных» груп людзей і патрабуюць сысьці.
Падʼехаў аўтазак. З сотню пратэстоўцаў сталі ў счэпку і скандуюць «Ганьба», «Гэта наш горад», «Фашысты». Вінавацяць міліцыю, што яны справакавалі сход людзей затрыманьнямі. Напружаньне спала. Частка міліцыі сышла.

photo_2020_09_13_14_32_00.jpg

photo_2020_09_13_14_32_03.jpg


Пачаліся затрыманні.

Прыхільнікі пераменаў прайшлі цэнтральнымі вуліцамі гораду, у тым ліку і ў Задняпроўі. Па пешаходнай Ленінскай прайшла калёна, пераважна з маладых людзей, у некалькі дзясяткаў удзельнікаў. Усяго, паводле праваабаронцаў цэнтру «Вясна», у Маршы ўзялі ўдзел да 3 тысяч чалавек.
Затрымалі прынамсі чатырох. Сярод іх Аляксандар Сабалеўскі, журналіст інтэрнэт-выданьня 6tv.by, які вёў стрым з маршу.

photo_2020_09_13_18_32_48.jpg


Па Кобрыне ідзе вялікая калона дэманстрантаў з нацыянальнымі сцягамі.


У Брэсце таксама ўрачысты марш.

Тым не менш, сабралася шмат тысяч чалавек.

Супраць дэманстрантаў выкарысталі вадаметы

Сілавікі затрымліваюць людзей з агнястрэльнай зброяй у руках.


У Віцебску адбыліся жорсткія затрыманні.


У Наваполацку сёньня таксама былі шэсьці, затрымалі некалькі чалавек.

У нейкі момант людзі пайшлі ў наступ на сілавікоў, каб адбіць затрыманых.


Жодзіна. На відэа бачна, як міліцыянт б’е жанчыну, якая падыйшла да яго. Усьлед за гэтым да пацярпелай кінуліся людзі з натоўпу.




Ліда, людзі гуляюць па горадзе пад песьню Ляпіса Трубецкой «Грай»