Марыя Калеснікава — беларусам: Я цяпер у турме, але наша будучая свабода вартая таго!

У новым годзе мы працягнем быць актыўнымі і настойлівымі. Усюды, дзе гэта магчыма.

cihanouskaja_lida_dzijana_seradzjuk___8__logo_1_logo_1_1.jpg

Марыя перадала праз адваката навагодняе віншаванне. Яго размясціў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
«Сябры! Кожны год 31 снежня ў нас з вамі традыцыя - без пятнаццаці дванаццаць мы марым аб тым, каб у наступным годзе мы пачулі віншаванне ад чалавека, якому верым, якога любім, з якім разам будзем рабіць нашу краіну і жыццё лепш. У гэтым годзе мы былі бліжэй, чым ніколі. У наступным - наша жаданне збудзецца.
У новым годзе мы працягнем быць актыўнымі і настойлівымі. Усюды, дзе гэта магчыма.
Нам трэба захаваць і прымножыць нашы супольнасці. Аб'ядноўвайцеся ў сваіх дварах, універсітэтах, на працы. Кантактуйце, абмяркоўвайце, прымайце рашэнні, дзейнічайце. Мы павінны быць ініцыятыўнымі, а ў дзяржавы не павінна быць манаполіі на грамадскае і палітычнае жыццё.
Пераадольвайце свой страх, на адным з этапаў вы раптам зразумееце, што больш вас нічым не напалохаць, а гэта дае свабоду. І памятайце, што шлях любові, павагі і дабра - гэта наш адзіны шлях, па якім мы прыйдзем да перамогі.
Я зараз у турме, не будзе шампанскага, абдымкаў сяброў і ўсмешак родных у навагоднюю ноч. Але гэта варта таго, каб праз год у гэтую ноч мы выйшлі на вуліцы свабоднымі, шчаслівымі, поўнымі упэўненасці ў светлым будучым нас і нашай любімай краіны. Мы не проста паводзілі сябе добра ў гэтым годзе, мы былі такімі смелымі і сумленнымі малайцамі, што Дзед Мароз не можа не выканаць наша жаданне.
Люблю вас і веру вам, неверагодныя! З Новым годам і вы ведаеце, што рабіць! Ваша Маша».