Марыя Калеснікава: «Мае сукамернікі — гэта кнігі лепшых пісьменнікаў»
Аляксандр Калеснікаў сустрэўся ў СІЗА з дачкой перад Новым годам.

Марыя Калеснікава
Марыя Калеснікава бадзёрая і пазітыўная, як і заўсёды. Перадае ўсім вітанні!
Аляксандр Калеснікаў сустрэўся ў СІЗА з дачкой і распавёў пра Марыю:
— Маша выглядае вельмі добра! Я кожны раз іду на "спатканне" з прыгнечаным настроем, але як толькі бачу дачку, разумею, што ўсе мае асцярогі і перажыванні былі марныя. Яна стараецца ўсім сваім выглядам дэманструе, што яна ні ў якім выпадку не здаецца, і паказвае прыклад, як можна трымаць сябе ў гэтай сітуацыі!

"Спатканне" Аляксандра Калеснікава з дачкой прайшло напярэдадні адпраўкі Марыі ў калонію.
Яна распавяла, што рыхтуешся да этапавання: «Вельмі люблю падарожнічаць. Чакаю з нецярпеннем. Да новых выпрабаванняў і ўмоў гатовая».
Марыя сказала, што дае рады адзіноце ў камеры: «Мае сукамернікі — гэта кнігі лепшых пісьменнікаў. Што казаць, калі я маю зносіны наўпрост з вялікім Арыстоцелем. А калі трэба расслабіцца — перачытваю Гары Потэра».
Марыя Калеснікава і цяпер верыць у сваю фразу: «Я магу ўсё змяніць»: «Абсалютна, бо першае, што ўсе мы ўжо зрабілі, — МЫ змяніліся!»