Палітвязень Дзяніс Дземух выйшаў на волю
Палітвязень Дзяніс Дземух адбыў прызначаны судом тэрмін у калоніі і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.
Учора, 27 снежня,
з папраўчай калоніі №3 "Віцьбы" выйшаў на волю палітзняволены Дзяніс
Дземух). У зняволенні хлопец знаходзіўся амаль 15 месяцаў.
Дзяніса затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля "Маршу вызвалення палітвязняў". Пасля адбыцця 13 сутак адміністрацыйнага арышту на свабоду яго не адпусцілі.
Дзяніса абвінавацілі паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за падзеі таго дня. Палітвязня асудзілі да 1 года і 6 месяцаў калоніі.