Мінская ДАІ гатовая пусціць раварыстаў на праезную частку

Мінская ДАІ гатовая вылучыць для раварыстаў частку праезнай часткі дарогі. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавяла дырэктарка Мінскага роварнага таварыства Настасся Янчэўская.

Фота: minsknews.by

Фота: minsknews.by

Пасля таго, як новыя Правілы дарожнага руху забаранілі раварыстам рухацца па праезнай частцы, у іх стала ўзнікаць шмат канфліктаў з пешаходамі. «Адны хочуць без боязі гуляць па горадзе, другія ж — без лішніх перашкодаў па ім ездзіць», — тлумачыць Янчэўская.
Па яе словах, сталічная ДАІ гатовая рэалізаваць пілотны праект для раварыстаў. Ім вылучаць пэўны ўчастак праезнай часткі вуліцы. Пры гэтым плануецца ўвесці абмежаванне хуткасці для аўтамабіляў. Запусціць праект мяркуецца ўжо сёлета.
Янчэўская прызнае, што ў адным такім участку на ўвесь Мінск вялікага сэнсу няма. Але яна спадзяецца, што гэтая задума атрымае працяг. 
Паводле euroradio.fm