Мясніковіч назваў памеры падатку на аўто
Выступаючы сёння перад дэпутатамі нацыянальнага сходу, прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч назваў лічбу новага падатку, які плануецца ўвесці ў 2014 годзе на аўтамабілі.

Ён сказаў, што гэта не такая вялікая сума, пра якую пішуць у інтэрнэце, і прывёў канкрэтныя лічбы.
Так, напрыклад, уладальнік «Жыгулёў» будзе плаціць 390 тысяч рублёў на год, а «Фальксвагена» — 650 тысяч рублёў.
«Ну а калі ты маеш «Мэрсэдэс», то плаці мільён»,— дадаў Мясніковіч
Прэм’ер сказаў, што ўсе гэтыя падаткі будуць выкарыстаныя на адну мэту — паляпшэнне якасці дарог.
svaboda.org