Будаўнікі знішчылі лагер абаронцаў Курапатаў
На будаўніцтве каля Курапатаў адбылася бойка паміж будаўнікамі і абаронцамі мемарыялу. У выніку лагер абаронцаў быў знішчаны, саміх іх выгналі з будаўнічай пляцоўкі.
![Фота з акаўнта Барыса Гарэцкага на Фэйсбуку Фота з акаўнта Барыса Гарэцкага на Фэйсбуку](/img/v1/images/kurapaty_2102_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з акаўнта Барыса Гарэцкага на Фэйсбуку
Пра гэта ў каментары “Еўрарадыё” распавёў Барыс Гарэцкі, які быў сведкам
падзеяў.
Гарэцкі: "Актывістаў
вывесці змаглі з будаўнічай пляцоўкі. Крыху пабілі. Уладзіміру Яроменку нават
руку разбілі да крыві. Выкінулі з тэрыторыі будаўнічага лагера намёт. На
тэрыторыі лагера засталася толькі адна дзяўчына з бел-чырвона-белым сцягам — яе
будаўнікі чамусьці вырашылі не кранаць".
Абаронцаў Курапатаў на месцы знаходзіцца каля дзясятка, будаўнікоў — удвая больш. Па словах Гарэцкага, актывісты чакаюць, што неабыякавыя да праблемы людзі прыйдуць да іх падтрымаць сёння ўвечары.
Нагадаем, што абаронцы Курапатаў пратэстуюць супраць будаўніцтва офіснага будынку.