На выбарчым рахунку ў Дзмітрыева — два рублі
Цэнтрвыбаркам паведаміў, колькі грошай паклалі на свае рахункі ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі, піша Еўрарадыё.
Спецыяльныя рахункі адкрылі 7 з 14 прэтэндэнтаў у прэзідэнты.
Найбольшая сума на рахунку экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі — 154 900 рублёў. І больш за 23 тысячы рублёў з іх ужо выкарыстана.
У экс-кіраўніка ПВТ Валерыя Цэпкалы 29,2 тысячы. Ён выкарыстаў каля 1300 рублёў.
На рахунку Ганны Канапацкай — 3000 рублёў. Для выбарчай кампаніі яна выкарыстала ўжо 2400.
Рахунак сустаршыні "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева — два рублі. З гэтай сумы кандыдат пакуль не выкарыстаў для сваёй кампаніі ні капейкі.
Адкрылі рахункі таксама Алесь Таболіч, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чэрачэнь. Але там — круглыя нулі.
Іншыя кандыдаты, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка, рахункі не адкрывалі.