«Не перажывайце за мяне»: 68-гадовую палітзняволеную асудзілі да шасці гадоў калоніі за каментары

Палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч днямі асудзілі  да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за каментары — паводле 5 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo_1.jpg

11 жніўня 2023 года суддзя Вера Галаўко ў Мінскім гарадскім судзе асудзіла палітзняволеную да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Наталлю Пятровіч абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

• ч.1 арт. 130 —« Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы»;

• ч.3 арт. 361-1 — «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім»;

• ч.1 арт. 368 — «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;

• ч.3 арт. 361 — «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;

• арт. 369 — «Абраза прадстаўніка ўлады».

Першапачаткова Наталлі Пятровіч таксама ставілі ў віну арт. 342 Крымінальнага кодэкса, але ён быў зняты падчас следства. 

Наталля Іванаўна Пятровіч была затрымана 19 снежня 2022 года дома за каментары. У пачатку чэрвеня гэтага года стала вядома, што палітзняволеная была пераведзена з СТ-8 у CI3A-1. 

11 жніўня 2023 года Вера Галаўко ў Мінскім гарадскім судзе прызнала палітзняволеную вінаватай паводле ўсіх пералічаных вышэй артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Таксама Наталля Іванаўна мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры болей за тры тысячы рублёў паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. 

Нядаўна Наталля даслала ліст на волю:

«Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку».

Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч.