«Не турбуйцеся, я ў парадку». У рэжысёра Андрэя Палупанава скончыўся ператрус
Заснавальнік і кіраўнік Мінскай кінашколы Андрэй Палупанаў падзякаваў у сацсетках калегам і сябрам за непакой. «Не турбуйцеся. У мяне ўсё ў парадку», — напісаў кінематаграфіст, да якога сёння раніцай прыйшлі з ператрусам.
Хто
прыходзіў да рэжысёра і прадзюсара, пакуль не ясна. Андрэй Палупанаў адмовіўся
ад каментароў, дадаўшы, што ён на волі і заўтра працягне працу ў штатным
рэжыме.
Як стала вядома Reform.by, з кватэры Андрэя Палупанава нічога не забралі, ператрус быў праведзены карэктна, хутчэй за ўсё, візіт сілавых структур можна аднесці да прафілактычных мер «працы з насельніцтвам».