Новы год за кратамі
Масавае вызваленне палітычных арыштантаў адбудзецца 29 і 31 снежня, а таксама 3 студзеня. Сябры, родныя і нават незнаёмыя людзі збіраюцца сустракаць іх ля сцен ізалятараў. У гэтыя дні на волю выходзяць тыя, хто атрымаў 10, 12 і 15 сутак. Палітзняволеных ужо выказалі гатоўнасць сустракаць каля 50 уладальнікаў аўтамабіляў, якія завязуць іх дадому. Аб гэтым паведамілі ў мінскім офісе Партыі БНФ.
Масавае вызваленне палітычных арыштантаў адбудзецца 29 і 31 снежня, а таксама 3 студзеня. Сябры, родныя і нават незнаёмыя людзі збіраюцца сустракаць іх ля сцен ізалятараў.
У гэтыя дні на волю выходзяць тыя, хто атрымаў 10, 12 і 15 сутак. Палітзняволеных ужо выказалі гатоўнасць сустракаць каля 50 уладальнікаў аўтамабіляў, якія завязуць іх дадому. Аб гэтым паведамілі ў мінскім офісе Партыі БНФ.
Затрыманні ўдзельнікаў акцыі 19 снежня пазначаны ў пратаколах у перыяд паміж 22.45 і 23.10 гадзінамі. Але, як паказвае вопыт, “палітычных могуць адпусціць і раней, каб не дапусціць іх сустрэчы людзьмі. Таму з самай раніцы ля ізалятараў збіраюцца дзяжурыць актывісты, якія будуць адсочваць сітуацыю. Усе астатнія, хто мае намер сустракаць зняволеных, плануюць падыходзіць пасля шасці вечара.
Па-ранейшаму з сядзібы БНФ развозяць перадачы на Акрэсціна, у мінскі ізалятар на вул. Скарыны, 20 і жодзінскі ізалятар. Цёплага адзення і іншых рэчаў зняволеным перадалі дастаткова. Зараз адпраўляюць у асноўным ваду, сокі, сурвэткі, свежую прэсу, бялізну, цыгарэты. У офіс БНФ прыходзяць людзі, каб падпісаць для арыштантаў навагоднія паштоўкі альбо адвезці перадачы. Актыўна прапаноўваюць сваю дапамогу ўладальнікі машын.
Працягваюцца грашовыя ахвяраванні на патрэбы палітзняволеных. Сакратар управы БНФ Сяржук Семянюк паведаміў, што з гэтых сродкаў усім арыштантам будуць аплочаны “суткі за ўтрыманне ў ізалятарах. “Напрыклад, на Акрэсціна 15 сутак “каштуюць каля 100 тысяч рублёў. І з тых сродкаў, якія ахвяравалі людзі, мы дапаможам кожнаму, — адзначыў ён. Да таго ж, матэрыяльна дапамогуць сем’ям, якія апынуліся ў цяжкім становішчы з-за арышту родных.
Па юрыдычных пытаннях вызваленыя людзі могуць звярнуцца ў праваабарончы цэнтр “Вясна, камітэт “Салідарнасць і прафсаюз працаўнікоў РЭП. Камітэт “Салідарнасць гатовы дапамагчы і вязням, у якіх узніклі праблемы са здароўем, а таксама студэнтам у выпадку іх адлічэння з навучальнай установы.
Прафесійную дапамогу прапануюць і асобныя людзі. Так, стаматолагі за мінімальныя грошы гатовы дапамагчы тым, каму спецназаўцы павыбівалі зубы. “З’яўляюцца таксама людзі, якія кажуць, што ў іх ёсць бізнэс і ёсць працоўныя месцы. І тых людзей, хто будзе выгнаны з працы з-за гэтых падзей, яны гатовы браць да сябе, — паведаміў Сяржук Семянюк.
“Калі грамадства надалей будзе так салідарызавацца, то рэжым проста атрымае па галаве, што называецца. Чым далей, тым менш у яго становіцца рычагоў уплыву на грамадства, — сказаў ён.
Напярэдадні, 27 снежня, суд Маскоўскага раёна вынес арышты ўдзельнікам акцый салідарнасці з палітзняволенымі. Яны адбыліся ля ізалятара на Акрэсціна. Міхась Пашкевіч атрымаў 15 сутак, Вольга Дамарад, Міхась Мацкевіч і Алесь Кіркевіч — 10 сутак.
“Так, вал людзей хутка выйдзе, — зазначыў Сяржук Семянюк. — Зараз селі тыя, хто удзельнічаў у хвалі салідарнасці з імі. Падобна на тое, што мы ўвайшлі ў такі перыяд палітычнага жыцця, калі суткі могуць стаць правілам. І важна, каб увага да такіх людзей не спынілася 3 студзеня. І ім таксама трэба дапамагаць.
P.S. Вызваленыя ўдзельнікі акцыі 19 снежня могуць звяртацца па дапамогу па наступных пытаннях:
— Грашовая кампенсацыя аплаты сутак (за ўтрыманне ў ізалятары), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненнем і цяжкім становішчам:
Мінск. Управа БНФ, пр. Машэрава, 8. Тэл. (8-017) 284-50-12, (8-029) 685-52-39, (8-029) 651-61-27.
— Юрыдычная дапамога, аплата штрафаў, дапамога ў сувязі з крымінальным пераследам:
Праваабарончы цэнтр “Вясна. Тэл. (8-017) 331-08-44, (8-029) 687-51-29.
— Дапамога пры адлічэнні студэнтаў, юрыдычная і медычная дапамога:
ГА “Рух за свабоду і камітэт “Салідарнасць. Тэл. (8-017) 280-88-63, (8-029) 917-96-26, (8-029) 875-15-42.
— Юрыдычная дапамога па працоўнаму праву (пры звальненні з працы, ціску на працы):
Беларускі прафсаюз працаўнікоў РЭП: (8-017) 292-46-51, (8-029) 316-97-24.
Таксама глядзіце інфармацыю на сайцеwww.help.roh-roh.net