Новыя затрыманні
Акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Мінску зноў суправаджаліся затрыманнямі. Як паведамілі праваабаронцы, каля 20 чалавек вечарам 19 студзеня дастаўленыя ў Цэнтральны
РУУС.
Людзей затрымлівалі на падыходах да будынку КДБ, дзе меркавалася акцыя. У астатніх яшчэ па дарозе адбіралі партрэты палітзняволеных. Паўсюль было шмат людзей у цывільным, якія паводзілі сябе вельмі
нервова і агрэсіўна. Журналістам прыгразілі, што калі яны не будуць трымаць навідавоку акрэдытацыю, іх затрымаюць.
Акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Мінску зноў суправаджаліся затрыманнямі. Як паведамілі праваабаронцы, каля 20 чалавек вечарам 19 студзеня дастаўленыя ў Цэнтральны
РУУС.
Людзей затрымлівалі на падыходах да будынку КДБ, дзе меркавалася акцыя. У астатніх яшчэ па дарозе адбіралі партрэты палітзняволеных. Паўсюль было шмат людзей у цывільным, якія паводзілі сябе вельмі
нервова і агрэсіўна. Журналістам прыгразілі, што калі яны не будуць трымаць навідавоку акрэдытацыю, іх затрымаюць.
Тыя, каму ўдалося прабіцца да будынку КДБ, запальвалі знічкі, разгортвалі партрэты вязняў. Аднак і тое, і другое службоўцы ў цывільным вырывалі ў людзей. Так, да акцёра Свабоднага тэатра Мікіты
Валадзько падышоў адзін з іх і выхапіў свечку. А калі малады чалавек паспрабаваў яе вярнуць, то сказаў Валадзько, што ў хлопца ёсць адна хвіліна, інакш яго акуляры разляцяцца на дробныя
кавалачкі.
З партрэтам мужа і знічкай стаяла жонка Аляксандра Атрошчанкава — Дар’я Корсак. Напярэдадні ў яе кватэры быў яшчэ адзін ператрус. Дар’я паведаміла, што не атрымала ад мужа
яшчэ ніводнага ліста. А адвакат бачыў яго яшчэ 29 снежня.
Бацька Насты Палажанкі сказаў, што прыйшоў падтрымаць дачку і ўсіх вязняў “амерыканкі, а таксама выказаць свой пратэст супраць таго беззаконня, якое творыцца ў нашай краіне.
Нягледзячы на напружаную атмасферу, акцыя працягвалася каля гадзіны. Людзі проста стаялі, і ў інтэрв’ю журналістам казалі пра сваю падтрымку палітзняволеным.
Асобныя затрыманні былі падчас і пасля акцыі. Аднаго хлопца скруцілі на вуліцы Камсамольскай і запхнулі ў машыну. Журналіста Радыё “Свабода Алега Груздзіловіча завялі ў КДБ,
праверылі дакументы і акрэдытацыю. І прымусілі сцерці кадры, дзе ёсць будынак КДБ.
А машыну, у якой ад’ехала Дар’я Корсак, заблакавалі на вуліцы Валадарскага. Даішнік спрабаваў прымусіць кіроўцу выйсці з машыны, а побач стаялі асобы ў цывільным. Аднак падаспелі
журналісты і фатографы, і службоўцы рэціраваліся.
Гэтым часам ля Чырвонага касцёла запальвалі і ставілі свечкі. Людзі ўвесь вечар ішлі да помніка архангела Міхаіла, спявалі “Магутны Божа, заходзілі ў касцёл. “Я прыйшла
памаліцца за здароўе і вызваленне нашых зняволеных, усіх палітычных вязняў Беларусі, — сказала Галіна Сіўчык. — Мы штодня молімся. І, вядома, вельмі хочацца, каб хутчэй гэтыя пакуты
ў іх скончыліся. Таму што гэта проста вар’яцтва, што яны зараз знаходзяцца ў вязніцы. І адзінае, што мы можам, гэта толькі звяртацца да Бога за дапамогай.
А Валеры Сядоў са словамі “Свабоду! паставіў ля знічак партрэт Мікалая Статкевіча. “Чалавек вольны не можа баяцца. Таму што чалавек нявольны — гэта быдла. А мы
хочам людзьмі звацца. Жыве Беларусь! — прамовіў ён. “Чым больш мы баімся, тым больш яны нахабнічаюць. Калі мы не паўстанем супраць гэтага папярэдніка антыхрыста, ён усіх
нас зжарэ, — заявіў мужчына. І назваў прозвішча “стаўленіка д’ябла і антыхрыста. За што і быў затрыманы.
З усіх затрыманых ля КДБ, як паведамілі праваабаронцы, дваім прысудзілі штрафы (па 1 млн. 50 тысяч). Астатніх адпусцілі.