Падаткавікі вынеслі на грамадскае абмеркаванне змены ў Адміністрацыйны кодэкс
Міністэрства па падатках і зборах вынесла на грамадскае абмеркаванне праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях".
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/userfiles/images/padatki_0601.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
Прапанаваыя змены абнародаваныя на сайце міністэрства. У прыватнасці, яны датычаць правапарушэнняў пры абароце цыгарэтаў і алкаголю.
Заўвагі і прапановы па праекце прымаюцца да 20 студзеня (уключна). Свае прапановы падаткавікі прапаноўваюць дасылаць на электронны адрас g_yanushkevich@nalog.gov.by з пазнакай "Абмеркаванне праекта".
Паводле Еўрарадыё