Пагаворым па-беларуску
Таварыства беларускай мовы распрацавала праект закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Рада арганізацыі 30 студзеня ўхваліла яго ў першым варыянце. Створана рабочая група па дапрацоўцы дакумента на чале з філолагам Лявонам Баршчэўскім.
Таварыства беларускай мовы распрацавала праект закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Рада арганізацыі 30 студзеня ўхваліла яго ў першым варыянце. Створана рабочая група па
дапрацоўцы дакумента на чале з філолагам Лявонам Баршчэўскім.
Праект будзе вынесены для зацвярджэння на з’ездзе арганізацыі, а пасля накіраваны ў Савет міністраў. «Яго асноўныя палажэнні — каб беларуская мова займела сапраўднае сваё
месца, а не тое, якое ёй далі зараз. Гарантам беларускай мовы павінен быць урад. Таксама трэба стварыць дэпартамент або міністэрства па прапагандзе беларускай мовы», — заявіў
кіраўнік ТБМ Алег Трусаў.
Гэта ведамства, па задуме ініцыятараў, павінна кантраляваць выкананне Закона аб мовах усімі юрыдычнымі асобамі. Прычым незалежна ад формы ўласнасці і сферы дзейнасці. Дзяржаўным чыноўнікам уключна з
прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам, як прадугледжана, неабходна дасканала валодаць беларускай мовай. І на ёй жа ажыццяўляць дзяржаўную дзейнасць. «Прэзідэнт Беларусі падчас афіцыйных,
публічных, культурніцкіх і іншых мерапрыемстваў асабістым прыкладам падтрымлівае і прапагандуе беларускую мову», — зазначана ў адным з палажэнняў. І арганізуе дзейнасць усёй уладнай
вертыкалі па-беларуску.
Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага сябры ТБМ і яго прыхільнікі адзначаць IV агульнанацыянальнай дыктоўкай. Яна прысвечана юбілею Максіма Багдановіча і пройдзе як у Беларусі, так і за яе межамі.
Для дыктоўкі абраны верш паэта «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…» і празаічны тэкст «Хто мы такія?»