«Паклапаціцеся пра перадачы загадзя самастойна». Сёння валанцёры сышлі з-пад Акрэсціна

Пасля ўчорашняга разгрому грамадзянскай супольнасці валанцёры вырашылі сёння, 15 чэрвеня, сысці з-пад Акрэсціна. Сёння — у чацвер — адзіны дзень, калі прымаюць перадачы для вязняў.

_drot__neba___svaboda__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Пра гэта валанцёры паведамілі ў сваім тэлеграм-канале «Спісы затрыманых»:

«Дарагія сваякі і сябры затрыманых!

Думаем, вы і так бачылі апошнія навіны. У сувязі з гэтым на Акрэсціна заўтра валанцёраў не будзе. Калі ласка, паклапаціцеся пра перадачы загадзя самастойна.

Нагадваем, што перадачы на Акрэсціна прымаюць па чацвяргах з 10:00 да 17:00. Выключэнне складаюць лекавыя прэпараты, неабходныя затрыманаму, якія прымаюцца штодня.

Уся неабходная інфармацыя пра рэчы, дазволеных да перадачам, ёсць на сайце 0908help.tilda.ws/peredachy.

Для таго, каб прыём перадачы дзяжурным не займаў шмат часу, просім загадзя падрыхтаваць дакумент, неабходны да запаўнення. Спампаваць яго можна ў нас на сайце або ніжэй па спасылках.

Заяву на ІЧУ Акрэсціна

Акт на ЦІП Акрэсціна

Даведвайцеся на месцы, дзе знаходзіцца ваш затрыманы. Зрабіць гэта можна праз званок у дамафон ці ў саміх дзяжурных».