Палітычная справа

Пра ціск следства і прапановы агаварыць кандыдатаў заявілі абвінавачаныя па справе аб “масавых беспарадках.

27 красавіка ў Партызанскім судзе Мінска распачаўся працэс над экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, а таксама яшчэ чатырма маладымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня. Гэта Фёдар Мірзаянаў, Ілля Васілевіч, Алег Гнедчык і Уладзімір Яроменак. Справу разглядае суддзя Наталля Чацвертакова, а дзяржаўным абвінаваўцам выступае пракурор Антон Загароўскі.

37bf8bb245c5ae952fb107153f18958f.jpg

Падчас суда хлопцы распавялі, як экс-кандыдатат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі спрабаваў спыніць біццё шкла. “Гэта правакацыя, — выкрыкваў ён. І тых, хто на гэта ішоў, адцягвалі ад дзвярэй дэманстранты. А аператары ў штацкім у гэты час спакойна здымалі відэа.
Фёдар Мірзаянаў адзначыў, што яму прапаноўвалі даць паказанні, што кандыдаты заплацілі за ўдзел у акцыі, і прызнаць сваю віну ў “беспарадках. У гэтым выпадку Фёдара абяцалі выпусціць з СІЗА і перавесці ў статус сведкі. Аб прапановах даць паказанні супраць кандыдатаў і пагрозах даць вялікі тэрмін распавёў і Ілля Васілевіч.
“Справа носіць палітычную афарбоўку, — заявіў Андрэй Саннікаў. І сказаў, што ведае, як расправіліся на папярэдніх судах з удзельнікамі акцыі пратэсту.
Экс-кандыдат распавёў пра сваё затрыманне на плошчы 19 снежня. Калі пачаўся разгон, яго чымсьці цяжкім ударылі па назе. Ён атрымаў сур’ёзную траўму. Акрамя гэтага, яго білі дубінкай па галаве. Калі знаёмы і жонка Саннікава павезлі яго на машыне ў бальніцу, іх “падрэзала міліцэйская машына. Экс-кандыдата выцягнулі з машыны, кінулі тварам на зямлю, збівалі нагамі. Потым павезлі на Акрэсціна, адвялі ў медпункт. Дактары сказалі, што на хуткай дапамозе яго адправяць у бальніцу. “Замест бальніцы прывезлі ў СІЗА КДБ, — адзначыў Саннікаў.
Прарывацца ў Дом ураду, паводле яго словаў, ні ён, ні іншыя кандыдаты не заклікалі. “Абсалютная лухта, — так расцаніў абвінавачанне ў пагромах экс-кандыдат. Акрамя сцягоў, як зазначыў ён, у дэманстрантаў нічога не было.
Мэта акцыі, як патлумачыў Саннікаў, была ў тым, каб паказаць, што ў Беларусі вялікая колькасць людзей хоча сумленных выбараў. І не хоча мірыцца з іх фальсіфікацыяй.