Палітвязня Дзяніса Івашына перавялі з карцара ў звычайную камеру

Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе яго жонка Вольга.

Палітзняволены Дзяніс Івашын пераведзены ў звчайную камеру і ўжо паспеў напісаць скаргу на катаванні

Палітзняволены Дзяніс Івашын пераведзены ў звчайную камеру і ўжо паспеў напісаць скаргу на катаванні


Палітзняволенага журналіста, аўтара «Новага Часу» Дзяніса Івашына перавялі ў звычайную камеру, піша яго жонка Вольга:
«297-мы дзень за кратамі. 110 дзён без лістоў.
Наш палонны ваяр інфармацыйнага фронту Дзяніс Івашын, дзякуй Богу, у суботу быў пераведзены ў звычайную камэру і сёньня нарэшце атрымаў сьвяточную перадачу. Пачуваецца бадзёра, упэўнена. Напісаў скаргу на ўдзельнікаў катаваньняў супроць яго. Мая скарга, накіраваная ў абласную пракуратуру, дайшла да адрасата, тэкст апублікую пазьней.
А сёньня прашу вас, хоць ні разу не дапамагаюць тыя петыцыі, аднак выказаць сваю пазыцыю прынамсі ў дачыненьні да яшчэ больш сур’ёзных катаваньняў іншага таленавітага гарадзенца, колішняга студэнта БДУ Арцёма Баярскага, які, нягледзячы на тое, што "прысуд" нават не набыў юрыдычную моц, а сам хлопец захварэў, меркавана, на каранавірус, быў сьпешна этапаваны ў Магілеў. Вы***кі маюць ведаць, што мы памятаем кожнага і сваіх будзем падтрымліваць і дапамагаць, наколькі магчыма.
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!»