Уладзіміру Мацкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Філосафу Уладзіміру Мацкевічу на месяц працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паведамляе тэлеграм-канал methodology_by. Ён знаходзіцца за кратамі з пачатку жніўня 2021-га, прызнаны палітвязнем.

Уладзіміру Мацкевічу выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», нагадвае «Еўрарадыё». Ён утрымліваецца ў СІЗА № 1 у Мінску. У верасні яго прызналі «схільным да экстрэмізм».
Восенню
мінулага года стала вядома, што тэксты філосафа вырашылі праверыць на «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай
варожасці».