Лагатып сайта «Першы рэгіён»
31 снежня доступ да сайта ў Беларусі быў заблакаваны. Сёння пракуратура
паведаміла прычыны гэтага абмежавання: маўляў, на сайце была спасылка на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра тое, што сам сайт «Першага рэгіёна» прызнаны экстрэмісцкім, пракуратура не згадала.
Мала таго — у сваім паведамленні прэс-служба пракуратуры пакінула спасылку на гэты «экстрэмісцкі» сайт.