Патрыярх Кірыл ўручыў Лукашэнку ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў з рук патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені і абраз святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў часe сустрэчы ў Мінску ў суботу.



zrzut_ekranu_2015_06_20_o_16_57_46_article_min.png

Ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага Руская праваслаўная царква ўзнагароджвае іерархаў, клірыкаў, законнікаў і свецкіх асобаў, якія ўнеслі асаблівы ўклад у справу адраджэння манастыроў, храмаў, пастырскую і царкоўна-грамадскую дзейнасць.
У сваю чаргу А.Лукашэнка перадаў у дар патрыярху абраз "Анёл-захавальнік". Ён уяўляе сабой рэльефную выяву анёла-ахоўніка, вырабленую са срэбра ў тэхніцы чаканкі.
Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі правёў для патрыярха кароткую экскурсію па залах Палаца незалежнасці, дзе праходзіла сустрэча. Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы знаходзіцца ў Беларусі з чацвёртым першасвяціцельскім візітам 20-22 чэрвеня. Праграма знаходжання ў краіне прадугледжвае наведванне Мінска і Брэста.
Паводле агенцыі Інтэрфакс