Пераслед замежных журналістаў

Міжнародная назіральная місія запатрабавала спыніць практыку выдварэння і беспадстаўнага пазбаўлення акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ.
У адмысловай заяве місія заявіла аб перашкодах, якія чыняцца ў Беларусі дзейнасці замежных СМІ. Сведчаннем гэтаму стала негатыўная практыка апошніх месяцаў.



c2e06e9a80370952f6ec5463c77cbace.jpg

Міжнародная назіральная місія запатрабавала спыніць практыку выдварэння і беспадстаўнага пазбаўлення акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ.


У адмысловай заяве місія заявіла аб перашкодах, якія чыняцца ў Беларусі дзейнасці замежных СМІ. Сведчаннем гэтаму стала негатыўная практыка апошніх месяцаў.


Журналіст польскай “Газеты выборчай Анджэй Пачобут арыштаваны і змешчаны ў СІЗА Гродна. Супраць яго узбудзілі крымінальную справу па двух артыкулах — 368 (частка 1) — «абраза» і 367 (частка 1) — «паклёп» у адносінах да прэзідэнта.


У Оршы 24 сакавіка быў арыштаваны расійскі журналіст Аляксандр Лашманкін. Міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла яго акрэдытацыі.


У той жа дзень ў Гомельскай вобласці на 9 гадзін затрымалі кіраўніка Маскоўскага карпункта “Deutschlandradio Роберта Баага і карэспандэнткі “Рэйнскай газеты Дорыс Хэйман. Ім вынеслі папярэджанне за парушэнне правілаў часовага знаходжання ў памежнай зоне.


А 30 мая ў Мінску затрымалі спецыяльнага карэспандэнта расійскага тэлеканала “Дождь Радыёна Марынічава. Яму выдалі прадпісанне пакінуць Беларусь за 24 гадзіны — з забаронай на ўезд на працягу 5 гадоў.


Міжнародныя назіральнікі адзначылі таксама заяву Аляксандра Лукашэнкі 27 мая. Аб тым, што ў Беларусі можа быць прыпынена дзейнасць шэрагу СМІ, у тым ліку расійскіх, якія, на яго думку, нагнятаюць сітуацыю на валютным і спажывецкім рынках.


Місія зазначыла, што злоўжыванне правам акрэдытацыі з боку ўладных структур прыводзіць да парушэнняў права на свабоду слова. Не дапасуецца з міжнароднымі нормамі і адсутнасць у законе Рэспублікі Беларусь “Аб СМІ норм, якія гарантуюць грамадзянам вольны доступ да паведамленняў замежных СМІ.


Міжнародная назіральная місія заявіла пра перашкоды для дзейнасці замежных СМІ ў Беларусі. І заклікала ўлады гарантаваць журналістам выкананне іх прафесійных абавязкаў у “строгай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі правоў чалавека.