Перасталі адкрывацца шмат якія сайты беларускіх медыя. У чым справа (абноўлена)
Шмат беларускіх інтэрнэт-медыя зараз недаступныя для аўдыторыі. Прычына ў глабальным збоі сервіса Cloudflare. Спецыялісты працуюць над выпраўленнем сітуацыі.

Не адкрываюцца зараз парталы «З*ркало», «Н*ша Ніва», «Еўрарадыё», reform.by, а таксама некаторыя ўкраінскія сайты.
«Новы Час», як бачыце, працуе.
UPD. Неўзабаве сайты аднавілі працу.