Першы ліст ад бацькі

Да Кацярына Статкевіч дайшла першая вестка ад бацькі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ліст датаваны 7 сакавіка, і Мікола Статкевіч віншуе дачку з жаночым святам 8 сакавіка.
Кацярына, якая жыве ў Германіі, атрымала ліст 19 сакавіка. У гэты дзень споўнілася роўна тры месяцы, як экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны пасля разгону акцыі 19 снежня.



0d1a9651497a38d8b1c3871c84528bd4.jpg

Да Кацярына Статкевіч дайшла першая вестка ад бацькі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ліст датаваны 7 сакавіка, і Мікола Статкевіч віншуе дачку з жаночым святам 8 сакавіка.


Кацярына, якая жыве ў Германіі, атрымала ліст 19 сакавіка. У гэты дзень споўнілася роўна тры месяцы, як экс-кандыдат у прэзідэнты быў арыштаваны пасля разгону акцыі 19 снежня.


“Ён піша, што да гэтага ўжо пісаў сястры Ані (яна нічога не атрымала), — паведаміла Кацярына. — Ад астатніх нічога не даходзіць. Я яму напісала ўжо вельмі многа лістоў. Яго адвакатка сказала, што ён нядаўна атрымаў толькі два маіх лісты.


У лісце палітвязень кажа, што са здароўем усё добра, каб родныя не хваляваліся. “Пра сябе напісаў мала, — распавяла Кацярына. — Піша, што набірае страчаную падчас галадоўкі вагу. Шмат чытае, робіць зарадку, больш рабіць няма чаго. Большую частку ліста задае многа пытанняў: пра мяне, пра дысертацыю, пра мужа, яго бацькоў. Піша, што дзядулі і Марыне (грамадзянскай жонцы. — Рэд.) піша толькі пра бытавыя тэмы, каб лісты даходзілі.


Упершыню за тры месяцы да палітвязня дапусцілі і яго адвакатку Таццяну Станкевіч. Кароткачасовае спатканне з падабаронным у яе адбылося 18 сакавіка. Адвакатка не бачыла Статкевіча з 29 снежня, калі яму было выстаўлена абвінавачанне.


Міколу Статкевіча пачалі знаёміць з матэрыяламі справы. Нагадаем, што даваць паказанні ён адмовіўся. Палітык абвінавачваецца ў “арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 ч.1  КК). Пакаранне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.


Жонка Марына Адамовіч паведаміла, што паводле словаў адвакаткі, Статкевіч сур’ёзна схуднеў, але выглядае бадзёрым і ў такім жа настроі.