Першы перадвыбарчы пікет сацыял-дэмакратаў

У нядзелю 3 ліпеня каля помніка «Тысячагоддзя» брэсцкія сацыял-дэмакраты правялі першы ў 2016 годзе перадвыбарчы пікет.

20160703_123214.jpg


Старт выбарчай кампаніі кандыдатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) праходзіць пад лозунгам «Працу і Справядлівасць!». Актывісты і патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты збіралі подпісы за сваіх брэсцкіх лідараў Ганну Канюс і Ігара Маслоўскага.
"Гэта быў прэзентацыйны пікет, якім мы пачынаем збор подпісаў у вобласці. У пікеце прымалі ўдзел 6 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад абласной арганізацыі БСДП. Берасцейцы добра нас ўспрынялі, падыходзіл,і распавядалі пра сітуацыю ў горадзе і краіне. Нават калі жыхары горада не з нашых выбарчых акругаў, нам важная  іх падтрымка і ўвага", — распавяла Ганна Канюс, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП.
"На гэты пікет мы наўмысна апранулі вышыванкі і ўзялі партыйныя бел-чырвона-белыя сцягі з ружай. Берасцейцы нас часта бачылі на вуліцах горада падчас мінулых выбарчых кампаній і знаёмыя з нашымі вынікамі працы па вырашэнню мясцовых праблем. Мы заклікаем ставіць подпісы за прэтэндэнтаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — партыі роўнасці і справядлівасці, партыі будучага, партыі большасці грамадзян, якія хочуць пераменаў. Праз гадзіну з пачатку пікетавання пайшоў дождж. У народзе кажуць — гэта да пераменаў і поспеху!" — пракаментаваў вынікі акцыі Ігар Маслоўскі, старшыня Брэсцкай абласной арганизацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).


Збор подпісаў у пікетах і па кватэрах сацыл-дэмакраты працягнуць да 1 жніўня.
Паводле прэсс-службы Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП