План на Курапаты: грыль каля помніка
Улады Мінскага раёна паказалі “горадабудаўнічы праект дэтальнага планавання” ля Курапатаў. Згодна з ім ад помніка да прыдарожнага рэстарана, вядомага як “Бульбаш-хол”, будзе ўсяго 50 метраў. Такія ахоўныя межы помніка пазначаюцца ў праекце планавання. Да выставачнага комплекса, які збіраюцца будаваць з боку “Экспабела”, — 240 метраў.
![kurapaty_achounaja_zona.jpg kurapaty_achounaja_zona.jpg](/img/v1/news/full/kurapaty_achounaja_zona.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На думку старшыні Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, распрацоўваць такі праект — незаконна.
Астаповіч:“Закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” забараняе праектную дзейнасць без усталяваных і зацверджаных зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Новы праект зон аховы разглядалі, але ахоўныя зоны не зацверджаныя пастановай Міністэрства культуры. Гэта парушэнне заканадаўства”.
Недалёка ад помніка, каля рэстарана плануюць збудаваць сезонныя палаткі-грыль, а з боку будучага выстаўнага комплекса — аўтобусную стаянку. Таксама праекціроўшчыкі плануюць паставіць у Курапатах помнік — з боку рэстараннага комплекса. Паводле задумы, гэта будзе “Недабудаваны Храм”.
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/dfg.jpg dfg.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/dfg.jpg)
Варыянт помніка
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/6_1.jpg 6_1.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/6_1.jpg)
Ахоўныя межы помніка: 50 метраў ад рэстарана і 240 ад выстаўнага комплекса
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/2_1.jpg 2_1.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/2_1.jpg)
Лічба 6 абазначае палаткі-грыль ля ахоўных зон мемарыяла
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/4_1.jpg 4_1.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/4_1.jpg)
А лічба 9 - аўтобусную стаянку
![http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/3_2.jpg 3_2.jpg](http://euroradio.fm/files/field/image/2014/04/3_2.jpg)
Фота Еўрарадыё