Пра дзейнасць лідараў крымскіх татараў у СМІ Крыму казаць забаронена
Крымскататарскай рэдакцыі ГТРК "Крым" у вуснай форме загадалі "не паказваць" лідара крымскататарскага народа Мустафу Джамілева і шэраг чальцоў Меджліса. Інфармацыю пра гэта "Украінскай праўдзе" пацвердзіла інфармаваная крыніца ў ГТРК.
Паводле
паведамлення, новыя "улады" Крыму вырашылі прымяніць санкцыі супраць лідара крымскіх татараў і паспрабавалі ўвесці цэнзуру ў частцы асвятлення дзейнасці Меджліса.
"Супрацоўнікам
ГТРК было абвешчана — "не трэба іх паказваць (Джамілева і іншых чальцоў Меджліса)", — паведаміла крыніца.
Акрамя
таго "не рэкамендуецца браць інтэрв'ю ў лідара і паказваць нават агульныя планы, дзе ён прысутнічае, цэнзура распаўсюджваецца і на любыя згадкі імя Мустафы
Джамілева".
Крыніца
удакладніла, што дадзеныя "рэкамендацыі" былі агучаны ў вуснай форме і пацвердзіў інфармацыю, што неафіцыйная забарона на асвятленне дзейнасці лідараў Меджліса
існуе.
Разам з тым работнікі
крымскататарской рэдакцыі ГТРК "Крым" маюць намер заўтра правесці сустрэчу з кіраўніцтвам ГТРК.
"Калі гэта
цэнзура — будзем патрабаваць афіцыйнага дакумента, у якім агучаныя патрабаванні будуць прапісаныя", — патлумачыла крыніца.
Пра забарону трансляваць у эфіры ГТРК Мустафу Джамілева, Рефата Чубарава і чальцоў Меджліса паведаміла і прэс-сакратар Меджліса Лэйла Муслімава.