Расія забараніла Мустафе Джамілеву ўезд у Крым
Лідару крымскататарскага народа Мустафе Джамилеву забаранілі ўязджаць у Расею і Крым да 2019 года. Паведамляецца на афіцыйным сайце Меджліса qtmm.org. .
Фота з сайта qtmm.org
"Раніцай, 22 красавіка 2014 г, лідар крымскататарскага народа, народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў сумесна з намеснікам кіраўніка Меджліса Асланам Амер Кырымлы выехалі з Крыма ў
Кіеў.
Пры перасячэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай мяжы Крыму з Украінай, Мустафе Джамілеву выдалі "Акт апавяшчэння аб недазволе ўезду ў Расійскую Федэрацыю", — паведамляецца на
сайце.
"Мы, ніжэйпадпісаныя, склалі сапраўдны акт пра тое, што, на падставе пастановы аб недазволе ўезду замежнаму грамадзяніну № 140 ( ЗКС ) 13-1087 ад 19 красавіка 2014 года, Мустафе Джамілеву
1943/11/13 года нараджэння, грамадзяніну Украіны, закрыты ўезд на тэрыторыю
РФ на падставе п.1. арт. 27 Федэральнага закона " Аб парадку выезду з Расійскай Федэрацыі і ўезду ў Расійскую Федэрацыю" тэрмінам на 5 (пяць ) гадоў да 19 красавіка 2019 г ",
— гаворыцца ў паказаным акце.
Па словах Джамілева, калі на працягу апошняга часу на тэрыторыю Крыма быў забаронены ўезд прадстаўнікам многіх аўтарытэтных міжнародных арганізацый і дыпламатам, то уручанае яму
"рашэнне" — гэта нішто іншае, "як паказчык таго, з якой "цывілізаванай" дзяржавай мы маем справу", — гаворыцца на сайце.
Джамілеў таксама заявіў, што нягледзячы ні на якія "пастановы" прыедзе ў
Крым.
Нагадаем, што ў мінулыя выходныя Мустафу Джамілева таксама спрабавалі не пусціць у Крым, але пасля шматгадзінных перамоваў, яму дазволілі ўезд на паўвостраў, дзе яго сутракалі дзясяткі суайчыннікаў з крымскататарскімі і ўкраінскімі сцягамі.