Аэрапорт Сімферопаль перастаў быць міжнародным

Авіякампанія Грозны Авія запрасіла ў Расавіяцыі допускі да выканання міжнародных рэйсаў з Сімферопаля ў Стамбул, Тэль-Авіў, Ерэван і Анталію, але Расавіяцыя заяўкі адхіліла на той падставе, што аэрапорт Сімферопаля па заканадаўстве РФ не з’яўляеца міжнародным, паведамляе ЛIГАБiзнесIнформ.



017b82f9efb72f9865b3508dff53ae88.jpg

Пытанне допуску авіякампаній да выканання міжнародных палётаў знаходзіцца ў кампетэнцыі міжведамаснай камісіі. Расавіяцыя рыхтуе матэрыялы, на падставе якіх камісія выдае допускі або адмаўляе ў іх.

Паводле дакументаў, падрыхтаваных ведамствам да чарговай камісіі, Грозны Авія запрасіла дазволу на палёты з Сімферопаля ў Стамбул тройчы ў тыдзень, а таксама па два рэйса ў тыдзень у Тэль-Авіў, Анталію і Ерэван. Усе рэйсы перавозчык планаваў выконваць на самалётах Як-42Д. «Адмовіць у выдачы допуску, — пазначана ў матэрыялах Расавіяцыі. — Аэрапорт Сімферопаля не з’яўляецца міжнародным па заканадаўстве РФ».

Прадстаўнік ведамства патлумачыў, што ў Сімферопалі не працуе пункт пропуску, неабходны для аднаўлення міжнародных палётаў. «Пункт пропуску адкрываецца распараджэннем ўрада РФ, — дадалі ў ведамстве. — Праект распараджэння Расавіяцыя ўзгадніла. Цяпер ён знаходзіцца на далейшым ўзгадненні ў зацікаўленых федэральных органах выканаўчай улады».