Расія запусціла дзяржмяжу паміж Крымам і Украінай
Расія з 25 красавіка запусціла дзяржаўную мяжу паміж Крымам і Украінай, паведаміў сёння в.а. начальніка Федэральнай міграцыйнай службы Расіі па Рэспубліцы Крым Пётр Яраш, перадае РИА «Новости».

«З 25 красавіка адкрываецца дзяржаўная мяжа, і ў бліжэйшы час будзе вызначана, дзе будуць усталяваныя пункты пропуску, як перасякаць мяжу, а таксама неабходнасць выдачы міграцыйных карт», — сказаў ён.
Па словах Яраша, зараз памежная служба Крыму ажыццяўляе кантроль на 27 пунктах пропуску.